Сёння будзе прынята чарговае судовае рашэнне па справе Ўладзіміра Тоўсціка
Былы адвакат Ірыны Халіп, якога пазбавілі ліцэнзіі, не пакідае спробаў праз суд аднавіць справядлівасць.
28 красавіка будзе прынята чарговае судовае рашэнне паводле яго пазова да Міністэрства юстыцыі.
"Я вырашыў прайсці ўсе інстанцыі, нават Вярхоўны суд, каб дамагчыся адмены рашэння Міністэрства юстыцыі. Дзе працаваць, калі ўсё застанецца ў сіле? Нават не ўяўляю. Буду спрабаваць ўладкавацца хоць куды-небудзь, можа, юрысконсультам. Шкада кваліфікацыі. Адвакатская праца — гэта праца больш шырокага спектру. Але, можа, усё яшчэ будзе добра", — распавёў Уладзімір Тоўсцік "Народнай волі".