Сёння аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху" складзе план акцыі

Нагадаем, у Мінгарвыканкаме адбылася сустрэча сяброў аргкамітэту з чыноўнікамі. Заяўнікам Чарнобыльскага шляху адмовілі ў просьбе сабрацца каля Акадэміі навук і прайсці да Чарнобыльскай капліцы. Чыноўнікі вырашылі, што гэтае месца знаходзіцца занадта блізка ад метро.

Такім чынам, шэсце ў Чарнобыльскую гадавіну чыноўнікі не дазволілі. Можна толькі правесці мітынг на плошчы Бангалор з 18 да 20 гадзін. Садоўскі называе гэтае рашэнне палітычным

Садоўскі: "Акцыя, безумоўна, будзе. У якім фармаце яна будзе адбывацца, гэта будзе вырашаць аргкамітэт".