Сёння адзначаецца Міжнародны дзень пацалунку
Гэтае свята прыдумалі ў Вялікабрытаніі, а дваццаць гадоў таму яго падтрымала ААН.
У многіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі, пройдуць самыя разнастайныя конкурсы на самы працяглы, самы масавы ці незвычайны пацалунак. Як адзначае Першы тэлеканал, у верасні 1990 года амерыканец Вольфрам з Мінесоты паставіў рэкорд, які наўрад ці калі будзе паўтораны. За 8 гадзінаў ён пацалаваў 8001 чалавека!
Фота — bymedia.net