Рыцары адкрыюць сярэднявечны фэст “Камянецкая вежа-2011”

Фэст сярэднявечнай культуры ў Камянцы, што на Берасцейшчыне, ладзяць штогод. Сёлета, як і звычайна, ён будзе доўжыцца два дні. Тут можна будзе ўбачыць змяшаны рыцарскі турнір, конкурс гарнітураў ды іншыя захапляльныя відовішчы. Таксама адбудзецца канцэрт сярэднявечнай музыкі.

Сёлета ў праграму свята ўнесены некаторыя змены. Напрыклад, будзе паказальны конны турнір. Арганізатары абяцаюць, што на фэст прыедуць прынамсі два рыцары-коннікі. Апроч таго, на 23.00 25 чэрвеня ў шатровым лагеры запланавалі файер-шоў, паведамляе партал горада Пружаны.