“Савок у лепшым яго разуменні. Ну, дзе яшчэ ёсць Крама прадуктаў №33”

На “беларускіх вакацыях” расіяне...

... вярталіся у саўковае мінулае.

"У Мінску адчуванне, што трапіў гадоў 30 назад. Савок у лепшым яго разуменні. Ну, дзе яшчэ ёсць "Крама прадуктаў №33"?", - піша ў твітары EricSolo з Масквы. - У Беларусі дазволеныя азартныя гульні. 9 з 10 машын, прыпаркаваных ля казіно - з беларускімі нумарамі".

"3 студзеня прыехалі ў “Приозерный”. Раней я думаў, што толькі егіпецкія і турэцкія асобныя папарацы могуць так класна зняць свой атэль, каб паказаць толькі добрыя яго бакі. Гэта я да таго, што калі мы убачылі дзверы ў наш нумар….адразу згадалася наведванне якога-небудзь інтэрнату ў 70-х гадах.А пах у ванным пакоі настальгічна нагадваў пах прыбіральні ў камуналцы", - скардзіцца блогер papapri, які прыязджаў у Беларусь разам з жонкай на калядныя вакацыі.


... здзіўляліся танным коштам у рэстаранах і на запраўках.

"Наесціся ад пуза пецярым у далёка не горшым рэтаране Мінска - прыкладна 100 долараў", - узгадвае ў твітары EricSolo з Масквы.


"Бензін у BY танней, чым у нас (афігець) - 95-ы каля 25 руб", - піша фарумчанін клуба машын Sandero - enot777, які быў у Мінску з 2 па 5 студзеня

Патрабавалі рэшту... ў расійскіх рублях.

"Даю 2 тыс. рублёў. Чувак робіць кіслую пысу, дастае з кішэні пачак нашых пяцісотак і кажа, што не знойдзе рэшты, калі ў бак накапае менш, чым на дзве тысячы. Кажу "лі" і сыходжу да калонкі. Іду за рэштай, - узгадвае ЖЖ юзер ebobat з Масквы. - Бульбаш за касай працягвае мне 500 рублуё і тут жа, забыўшыся на маё існаванне, адварочваецца да манітора.

- Гэта ўсё?
- Ну я ж казаў, няма ў мяне дваццаці рублёў!

Уяўляю, што нават дома столькі на чай не пакідаю на запраўках. Цікаўлюся ў чувачка дакладнай сумай, каб заплаціць без рэшты, бо дробязі перад такімі вандроўкамі мяняю дастаткова.

- Ну... эээ... там 1 454 рубля.

- Займальная арыфметыка. Давайце чэк.

“Деляга” пачынае мітусіцца, клікаць на розныя вакенцы ў маніторы, хлопаць сабе па кішэнях.

- Ну што? Дзе чек? Я зараз табе пысу натаўку! [нецэнзурная лексіка тут была замененая, -заўв. Еўрарадыё].

Хлапец прадбачліва ад'язджае разам са стулам падалей ад майго кулака ў праём вакенца, паказвае пальцам на камеру, якая глядзіць мне ў твар і дэманстратыўна пачынае набіраць нумар на тэлефоне, маўляў, прамая пагроза і ён тэлефануе ў міліцыю. Хлопаю вакенцам аб браму і адыходжу да машыны, з'язджаю".

... Плацілі за месца ў аграсядзібе, як за Турцыю

"Атрымалася дорага - 1000 долараў за 31-ае і 1-ае і па 550 за астатнія дні. У гэты кошт уваходзілі дзве лазні на дровах", - прыгадвае блогер mimusboie.

.... здзіўляліся далоням Лукашэнкі.

"Новы год сустракалі двойчы. Першы – па расійскім часе, другі - па беларускім. Прамова Мядзведзева не запомнілася наогул. Прамова Лукашэнкі, дарэчы, таксама. Усе звярнулі ўвагу на яго вялізарныя далоні і абмяркоўвалі па большай частцы іх".

....Фліртавалі з беларускімі дзяўчатамі....

"На вакзале у 5 ранку (!) нас сустрэла Яна. Для тых, хто не здагадаўся, хто яшчэ можа сустракаць мяне ў Мінску ў 5 ранку, патлумачу: гэта дама - наша мясцовая diary прыгажуня Міхаліна. Яна афігенная, няхай прабачаць мяне чытачы...[нецэнзурная лексіка была замененая - заўв. Еўрарадыё]", - прыгадвае блогер PlooToN з Расіі

...Блыталіся ў беларускіх рублях.

"Доугі час я не мог зарыентавацца ў коштах. За катэдж я разлічваўся доларамі. Гаспадар катэджа пазычыў мне некалькі сотняў тысяч! мясцовых рублёў. Апошні раз, калі я быў у Мінску, там долар каштаваў каля 2000 мясцовых рублёў. Цяпер - 8 000 з хвосцікам. Атрымліваецца, мясцовая валюта ўпала ў 4 разы!", - здзіўляецца ў сваім блогу масквіч Alex Skidell. - Па такіх коштах мой тэлефон, атрымліваецца, каштуе амаль 5 мільёнаў!!! А паход у невялікі сімпатычны рэстаранчык 230 000 рублёў. З такімі коштамі з глузду з'ехаць можна...".

У матэрыяле выкарыстаныя запісы ў блогах Livejournal.com, diary.ru, skidel-sky.ru, запісы на форуме clubsandero.ru, і ў twitter.com.

 Фота: mylitta.ru