Сацыяльнае таксі ў Мінску стане больш даступным
Інваліды II групы і студэнты ВНУ дзённай формы навучання з абмежаванымі магчымасцямі змогуць карыстацца сацыяльным таксі ў Мінску са зніжкамі.
Зараз мінімальную аплату за такія паслугі бяруць з інвалідаў I групы і інвалідаў-вазочнікаў. Як паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч, гэта пытанне будзе разгледжана на паседжанні Мінгарсавету.
Рамановіч: "Вызначым катэгорыі, бо ў горадзе больш за 24 тысячы інвалідаў другой групы. Мы паглядзім сярод іх самотных і тых, хто жыве адзін, асоб, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, пралічым самы мінімальны кошт. Лічым, што за частковую аплату мы гэты від паслуг будзем ажыццяўляць. Плануем, што на сесіі Мінгарсавета мы занясем у праграму сацыяльнага развіцця пункт "для дастаўкі студэнтаў, якія навучаюцца на вочных аддзяленнях вышэйшых навучальных устаноў".