Сапелка: Вынік гэтай атэстацыі абскардзіць фактычна немагчыма

На думку эксперта, атэстацыя дазволіць уладам пазбавіцца ад непажаданых адвакатаў:


Сапелка: “Атэстацыя — гэта надзейны сродак пазбавіцца ад таго адваката, якія непажаданы або для калегіі, або для органу кіравання, накшталт Міністэрства юстыцыі. І пры гэтым накласці на яго тлустую пляму (амаль не змывальную!) “прафесійна непрыдатнага”. Вынік гэтай атэстацыі фактычна абскардзіць немагчыма”.


Сапелка не бярэцца адказаць вынікі працы гэтых камісій. Ён адзначае, што ўвогуле не разумее па якой логіцы будуць працаваць камісіі, набраныя з абсалютна розных людзей. Нагадаем, што ў атэстацыйныя камісіі ўваходзяць кіраўнікі ўпраўленняў юстыцыі, адвакацкіх калегій, суддзі, а таксама дэпутаты і "прадстаўнікі юрыдычнай навукі". Раней у камісіі ўваходзілі прадстаўнікі адвакацкіх калегій. 


Пазачарговая атэстацыя адвакатаў пачалася 28 чэрвеня.