“Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” выйшла за межы Вконтакте

У сетцы Facebook стварылі асобную падзею — “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”. Дата правядзення — 15 чэрвеня, месца правядзення — цэнтральная плошча гораду, дзе жыве ўдзельнік сацыяльнай сеткі, час правядзення — 19.00. Больш за 720 чалавек адказалі, што пойдуць на гэтую акцыю.

Ёсць звесткі і пра спробу стварыць такую падзею на беларускім сайце Vseti.by, аднак адміністрацыя гэтай сацыяльнай сеткі выдаліла сёння адпаведную суполку.

Нагадаем, што паводле задумы арганізатараў “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” кожную сераду неабыякавыя людзі павінны прыходзіць на цэнтральную плошчу свайго гораду без лозунгаў, плакатаў і сцягоў, але проста знаходзіцца там некаторы час. Гэта павінна быць праявай маўклівага пратэсту.