"Рэпарцёры без межаў" назвалі Лукашэнку ворагам свабоды прэсы
"Рэпарцёры без межаў" апублікавалі спіс з 38 найвялікшых ворагаў свабоды прэсы, у якім аказалася 9 палітычных лідараў з постсавецкіх краін.
Як паведамляе "Нямецкая хваля", 30 фігурантаў гэтага спісу з'яўляюцца прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады.
Дзевяць ворагаў з цяперашняга рэйтынгу - з постсавецкіх краін. Так, у пераліку, у прыватнасці, засталіся прэм'ер-міністр Расіі, прэзідэнты Ўзбекістана, Туркменістана, Азербайджана і Казахстана. Не знік з гэтага спісу і шматгадовы ўладальнік тытула "вораг свабоды прэсы" Аляксандр Лукашэнка.