Расія асуджае разгон Плошчы 19 снежня, але выступае супраць санкцый
Пра гэта паведаміў пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў.
Па яго словах, Расія далучылася да Еўрасаюза і адмоўна ацаніла падзеі пасля выбараў у Беларусі. Але ў той жа час расійскі бок выказваецца супраць любых санкцый. На думку расійскага пасла, санкцыі адназначна прывядуць да пагаршэння жыцця беларусаў, паведамляе БелаПАН.
Сурыкаў упэўнены, што дзяржава павінна ўмець дараваць — і народ узнагародзіць за гэта.