Пятра Філона аштрафавалі на 105 тысяч рублёў за запіс "вКонтакте"
На судзе яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыяванага мерапрыемства.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў гомельскі праваабаронца Пятро Кузняцоў.
Нагадаем, што малады чалавек вывесіў у сацыяльнай сетцы "вКонтакте" запрашэнне да сяброў сабрацца разам у сваім раёне на вуліцы. Гэты запіс і стаў нагодай для абвінавачання.
Пятро Філон раней працаваў выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Ён актыўны карыстальнік сацыяльных сетак і "маўклівых акцыяў". Магчыма, кажа праваабаронца, гомельскаму актывісту помсцяць за яго актыўную пазіцыю.