15 сакавіка агучаць прысуд па справе Глеба Бядрыцкага
Былога начальніка сакратарыята Савета Рэспублікі судзяць у Мінскім гарадскім судзе.
Як паведамляе БЕЛТА, чыноўніка вінавацяць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам.
Паводле некаторых звестак, Бядрыцкі пісаў на імя Аляксандра Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні.