Прысуд экс-намесніку міністра ўнутраных спраў Полудню абвесцяць 25 сакавіка
Працэс па справе былога высокага чыноўніка праходзіць у Беларускім ваенным судзе ў закрытым рэжыме.
Яўгена Полудня вінавацяць у злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару, нагадвае БелаПАН. Яго затрымалі 8 снежня 2011 года. Следства выявіла, што Полудзень сістэматычна на працягу працяглага часу атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.
Фота — mvd.gov.by