Прайшлі ператрусы ў Мар'інай Горцы

Прадпрымальнік Васьковіч — адзін з заснавальнікаў Саюза за мадэрнізацыю, на чале якога стаяў Алесь Міхалевіч, паведамляе "Наша Ніва".

Сам Васьковіч не быў у хаце ў часе вобшуку. Прысутнічалі ягоныя сястра і мама. Супрацоўнікі КДБ забралі відэакасету з запісамі мітынгаў, а таксама скапіравалі з камп’ютара некалькі файлаў.

Таксама ўчора адбыўся ператрус у кватэры актывісткі партыі БНФ, настаўніцы Наталлі Ільініч, якая жыве ў Пухавіцкім раёне. Забралі кампутар.