Пратасевіча не маглі адправіць на суткі, тады яго збілі
Маладафронтавец учора вывесіў бела-чырвона-белы сцяг на будынку ў цэнтры Мінску і быў затрыманы міліцыянтамі.
Як паведамляе "Белорусский партизан", Рамана Пратасевіча не маглі адправіць за краты, паколькі яму яшчэ няма 18 гадоў. Таму праз некалькі гадзінаў яго адпусцілі з пастарунка. Пратасевіч кажа, што падчас затрымання ён быў моцна збіты.
