Праект “Быць беларусам” распачаў трэці сезон
Гэтым разам на яго запрашаюць “легіянераў” — замежнікаў, так ці інакш звязаных з нашай краінай і яе культурай.
Супольны праект сайтаў Budzma.org і TUT.BY "Быць беларусам — што гэта значыць?" у першых двух сезонах даваў магчымасць беларускім знакамітасцям паразважаць на тэму ўнікальнасці беларускай нацыі. Цяпер ракурс мяняецца: на пытанні аб нашай нацыянальнай ідэнтычнасці адказваюць жыхары іншых краін.
Пералік пытанняў ужо стандартны:
— Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова "беларус/беларуска"?
— Якія ўнікальныя рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
— Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус — не беларус?
— Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?
Праект шукае цікавых герояў сярод беларусаў і іх знаёмых замежнікаў. Адказы ды цікавыя гісторыі можна дасылаць на адрас [email protected]. Самыя яркія меркаванні будуць апублікаваныя ў асобным матэрыяле.
Першымі гасцямі з замежжа стануць — Андрэй Ажароўскі і Дарота Кубашэўска.