Посны абед у сталічных кавярнях даражэйшы за звычайны

“У поснае меню ўваходзяць стравы, якія ў нас і ў асноўным. Але яны тут крыху іншыя. Вось закуска “Гараднянская”, нарэзка са свежай гародніны, салаты. “Балтыйскі” — там крэветкі, кальмары, яблыкі, свежы агурок. Запраўляецца аліўкавым алеем. Салат “Папараць-кветка” — там таксама аліўкавы алей, шампіньёны, перац, агурок, свежы памідорчык”, — расказваюць Еўрарадыё ў страўні “Камяніца”.

На першы погляд, посныя варыянты салатаў і іншых страваў каштуюць столькі ж, колькі іх “нармальныя” варыянты. Яны нават крыху таннейшыя, бо там няма тлустых заправак.

120302 Pilecki Post.mp3

“Калі ўзяць, напрыклад, салат “Папараць-кветка”, то ён у посным меню каштуе 58 300, а ў асноўным таксама столькі ж. Ён нічым не адрозніваецца. Суп з белымі грыбамі, напрыклад, 15 900. А ў асноўным меню ён каштуе 19 600”.

Аднак калі кошт поснага абеду параўнаць з коштам страваў з абедзеннага меню, то першы можа быць нават удвая даражэй. У сетцы рэстаранаў традыцыйнай беларускай кухні “Васількі” стандартны абед з мяснымі стравамі каштуе каля 30 тысяч рублёў. Абед з поснага меню ў гэтым жа рэстаране вам абыдзецца... амаль у два разы даражэй.

Таму нічога дзіўнага, што папулярнасць посных страваў у рэстаранах невялікая. У сетцы “Лідо” Еўрарадыё гавораць, што людзі да іх прыходзяць у асноўным паесці мяса.

“З гароднінай, з грыбамі. Якія яшчэ могуць быць стравы? Залежыць ад таго, якія наведвальнікі да нас прыходзяць. Калі хто посціць, то ў таго і папулярныя гэтыя стравы. Увогуле людзі звычайна да нас прыходзяць паесці мяса”.

Рэстаратары, тым не менш, поснае меню трымаюць. Гавораць, што яно павінна быць, каб у любы момант маглі папасціць.

“Яно ў нас каля вегетарыянскага знаходзіцца. Пад любы пост. Проста зараз гэта часцей, таму што зараз ідзе пост”.

За дзень у “Камяніцы” каля дзесяці чалавек замаўляюць посныя стравы. А агулам дзённая колькасць наведванікаў — больш за сто. Верагодна, мінчукі эканомяць і пасцяцца дома. Але гэта таксама нятанна. Еўрарадыё наведала буйныя крамы: сакавіцкія кошты на свежыя агуркі перакрочваюць 40 тысяч рублёў. Прыкладна столькі ж каштуюць памідоры і перцы. Рыба, не кажучы ўжо пра грыбы, каштуе яшчэ даражэй.

“З гароднінай, з грыбамі. Якія яшчэ могуць быць стравы? Залежыць ад таго, якія наведвальнікі да нас прыходзяць. Калі хто посціць, то ў таго і папулярныя гэтыя стравы. Увогуле людзі звычайна да нас прыходзяць паесці мяса”.