Помнік ахвярам тэракту на “Кастрычніцкай” прафінансуе мінскі бюджэт

Раней паведамлялася, што мемарыяльны знак будзе цалкам створаны “за кошт ахвяраванняў, якія паступілі на дабрачынныя рахункі Мінгарвыканкама”.

“Стварэнне памятнага знака ахвярам выбуху будзе фінансавацца з дабрачынных ахвяраванняў толькі часткова, — распавялі Еўрарадыё ў камісіі для выплаты матэрыяльнай дапамогі асобам, якія пацярпелі ад выбуху на станцыі метро “Кастрычніцкая”. — Сродкі будуць выдаткаваныя таксама з рэзервовага фонда Мінгарвыканкама”.

Помнік паўстане ля ўваходу на станцыю “Кастрычніцкая” з праспекта Незалежнасці — дзе зараз месціцца мемарыяльная шыльда. Усталяваць яго плануецца ў красавіку 2012 года, да гадавіны з дня тэракту.