Польскі амбасадар паедзе ў Свіслач ушанаваць памяць паўстанцаў

З гэтай нагоды польскі амбасадар у нашай краіне Лешак Шарэпка ў аўторак, 22 студзеня, паедзе ў Свіслач на Гродзеншчыну, дзе ўскладзе вянкі да помнікаў Рамуальду Траўгуту і Кастусю Каліноўскаму (мяркуецца, што ён там будзе а 16-й гадзіне). Прыняць удзел у мерапрыемстве запрошаныя таксама прадстаўнікі пасольстваў Літвы, Латвіі і Украіны.

Прэс-служба амбасады Польшчы паведамляе, што ў гэтыя дні прадстаўнікі польскіх консульскіх аддзелаў наведаюць магілы і памятныя месцы гераічнага змагання паўстанцаў па ўсёй Беларусі, яны прывядуць іх у парадак і запаляць лампады.

Аб запланаваных святочных мерапрыемствах пасольства Польшчы ў Мінску паінфармавала беларускія ўлады і запрасіла іх прыняць удзел у святкаванні ўгодкаў паўстання 1863-1864 гадоў, "таму што агульная гісторыя павінна аб’ядноўваць, а не дзяліць суседнія народы".