Плошчу Перамогі ў Віцебску сёння зоймуць рэпетыцыяй Дня горада

На прадпрыемствы і ў арганізацыі Віцебска разасланы факс з загадам прыняць удзел у рэпетыцыі святкаванняў Дня горада ў сераду 22 чэрвеня на плошчы Перамогі, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска".


Нагадаем, сёння тут, як і ў іншых гарадах Беларусі, планавалася правядзенне акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". У мінулую сераду на плошчы Перамогі сабралася каля 200 чалавек.