Пералік рэчаў, якія арыштаваныя могуць мець пры сабе і захоўваць у камеры

Пералік і колькасць прадметаў першай неабходнасці, абутку, вопраткі, якія адміністрацыйна арыштаваныя і адміністрацыйна затрыманыя могуць мець пры сабе і захоўваць у камеры (зацверджаны пастановай МУС Беларусі № 194 ад 8 жніўня 2007 года).

Адміністрацыйна арыштаваныя і адміністрацыйна затрыманыя могуць мець пры сабе і захоўваць у камеры:
тытунёвыя вырабы, запалкі;
вопратку ў адным камплекце без паясных рамянёў, падцяжак і гальштукаў, а таксама галаўны ўбор, абутак паводле сезону (без супінатараў, металічных набоек);
спартыўны касцюм у адным камплекце ці хатні халат;
нацельная бялізна — не больш за адзін камплект;
шкарпэткі, панчохі ці калготкі — не больш за дзве пары;
пальчаткі і рукавіцы — адну пару;
тапачкі пакаёвыя ці спартовыя — адну пару;
туалетныя прыналежнасці (туалетнае, гаспадарчае мыла, вадкае мыла ці шампуні, зубная шчотка, зубная паста, пластмасавыя футляры для мыла і зубной шчоткі, крэмы, грэбень, расчоска, рушнік, насоўкі, мачалку ці губку, туалетную паперу);
рэчавы мех ці сумку;
акуляры і футляры пластмасавыя для акуляраў;
хусткі, рэйтузы, паясы, бюстгальтары, марлю, заколкі, вазелін, вату, гігіенічныя тампоны, касметычныя прыналежнасці, бігудзі пластмасавыя (для жанчын);
мыліцы, драўляныя палкі, пратэзы (з дазволу лекара);
прадметы рэлігійнага культа для нацельнага ці кішэннага нашэння, вырабленыя з некаштоўных металаў;
пісьмовыя прыналежнасці, літаратуру, газеты і часопісы;
лекавыя прэпараты паводле прызначэння медыцынскага працаўніка.
Прадметы і рэчы, не прадугледжаныя гэтым пералікам, з'яўляюцца забароненымі.