Палітвязня Мікіту Ліхавіда змясцілі ў “памяшканне камернага тыпу”

Маці вязня Алена атрымала першы ліст ад сына за апошні месяц. У лісце гаварылася аб новым пакаранні, паведамляе “Радыё Свабода”.

У ПКТ змяшчаюць тых, хто шмат разоў парушаў турэмныя правілы і, як лічаць турэмшчыкі, не стаў на шлях выпраўлення. На наступным тыдні ў Наваполацкую калонію паедзе адвакат Ліхавіда Дар’я Ліпкіна, якая 4 жніўня паспяхова прайшла пераатэстацыю і зможа па-ранейшаму выконваць свае адвакацкія абавязкі.