Падчас аварыі на МКАД машыну разарвала, загінулі двое маладых людзей

Недалёка ад перакрыжавання мінскай кальцавой аўтадарогі з вуліцай Мантажнікаў BMW пратараніў слуп. Аўтамабіль разарвала на дзве часткі. Загінулі пасажыры — хлопец і дзяўчына. 33-гадовы кіроўца атрымаў траўмы. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён не саўладаў з кіраваннем аўтамабілем, паведамляе сайт onliner.by.

Фота — onliner.by