Пад Еўпаторыяй выратавалі двух беларусаў, знесеных у мора
Здарэнне адбылося каля пасёлка Заазёрны пад Еўпаторыяй.
Як паведамляе БелаПАН, 7 ліпеня з надзіманага матраца былі знятыя 30-гадовая жанчына і 35-гадовы мужчына. Іх знесла на 600 метраў у адкрытае мора. Як паведамляецца, нашыя суайчыннікі адпачывалі на дзікім пляжы, дзе не абсталяваны выратавальны пост.
Медыцынская дапамога абоім не спатрэбілася.
Фота — e-crimea.info