Новы самалёт Лукашэнкі зламаўся ў Каракасе? (абноўлена)
Як стала вядома Еўрарадыё, нядаўна набыты лайнер “Боінг 767” не змог вылецець са сталіцы Венесуэлы Каракаса ў Эквадор.
Дзяржаўныя СМІ аб інцыдэнце пакуль маўчаць. Паведамляецца толькі, што ў сталіцу Эквадора Кіта Лукашэнка прыбыў на “борце нумар 1”. Аднак няма гаворкі аб тым, чый гэта самалёт. На фота можна заўважыць, што лайнер пафарбаваны ў колеры сцяга Венесуэлы.

Як паведамляюць венесуэльскія СМІ, У Кіта Лукашэнка прыляцеў на старым "Боінг-737" Чавэса, якім прэзідэнт Венесуэлы карыстаўся да 2002 году.

Нагадаем, што “Боінг 767”, які Беларусь нядаўна набыла ў Туркменістана, раней выкарыстоўваўся кіраўніцтвам гэтай краіны. Прычым неаднаразова меў тэхнічныя праблемы.
Еўрарадыё будзе сачыць за развіццём падзей.