Неафіцыйны Саюз палякаў сабраў грошы для сям’і Андрэя Пачобута

Грошы ўручыла выканаўца абавязкаў старшыні Саюзу палякаў Анжаліка Арэхва, паведамляе Радыё Свабода. Аксана Пачобут падзякавала ўдзельнікам арганізацыі, у якой яе муж з’яўляецца старшынём Галоўнай рады. Беларускія ўлады адмаўляюцца зарэгістраваць Саюз.

Андрэй Пачобут з’яўляецца карэспандэнтам польскай “Газеты выборчай”. Яму пагражае ад 2 да 4 год турмы за нібыта паклёп і абразу прэзідэнта. Журналіст знаходзіцца ў Гродзенскім СІЗА ад пачатку красавіка.