Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання на 2%

Ва Упраўленні інфармацыі Нацбанка адзначаюць, што зніжэнне стаўкі рэфінансавання зробіць крэдыты больш таннымі для людзей. У прыватнасці, ільготныя крэдыты, выдадзеныя пад палову стаўкі рэфінансавання, “патаннеюць” на 1%.

Апошні раз стаўка рэфінансавання паніжалася паўтара года таму. Нацбанк плануе працягваць зніжэнне стаўкі “па меры ўмацавання станоўчых тэндэнцый” у эканоміцы.