Нацбанк: Магчыма, стаўка рэфінансавання будзе зніжаная ўжо ў лютым
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Нацбанка Надзея Ермакова.
Ермакова: "Стаўка рэфінансавання мусіць быць прывязаная да інфляцыі. Як толькі мы пабачым сітуацыю па студзеню — будзем разглядаць пытанне аб змене стаўкі рэфінансавання. Зараз бачна, што рост інфляцыі запаволіўся. Пакуль што ў нас ёсць падставы меркаваць, што стаўка рэфінансавання будзе зніжаная".
Паводле Ермаковай, ёсць усе падставы для таго, каб выканаць прагнозныя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год. У той жа час, старшыня Нацбанка зазначыла, што ў людзей заховаюцца высокія інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні.