Намеснік прэм’ер-міністра распавёў пра свае жыллёвыя праблемы

Як расказаў чыноўнік журналістам, ён два гады таму пачаў будаваць свой уласны дом у сталіцы. Для гэтага двойчы звяртаўся ў банк, каб атрымаць крэдыт. Спадар Калінін мяркуе, што будаўніцтва яго дома скончыцца прыкладна ў 2014 годзе. Пакуль ён жыве “на дачы”, якая з’яўляецца яго службовым жыллём.

Разам з тым Анатоль Калінін заявіў, што Беларусь будзе менш будаваць жылля для здачы яго “ва ўласнасць”. Чыноўнік лічыць, што ў сучасным свеце ўсё больш актуальнай становіцца арэнда жылля.