Генуэзскі цыклон ідзе ў Беларусь. Ён прынясе моцныя снегапады

Надвор’е ў Беларусі.

Надвор’е ў Беларусі. / virtualbrest.ru

Як паведамляе партал NewGrodno.By, цыклон пройдзе доўгі шлях з Італіі праз Балканы і Украіну і апынецца ў Беларусі.

Згодна з прагнозамі, да сярэдзіны дня снегапады магчымыя па ўсёй паўднёвай частцы рэспублікі.

Пазней за ўсё цыклон дабярэцца да Віцебскай вобласці. Снег тут пачнецца толькі ўвечары, бліжэй да ночы. На захадзе вобласці ён будзе асабліва інтэнсіўным.

Да пачатку наступнага тыдня вышыня снежнага покрыва можа дасягаць 8–12 см, а месцамі і да 15 см.

А на ўсходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей снегу, хутчэй за ўсё, не будзе зусім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.