Над вязнем Мікітам Ліхавідам узяў шэфства сябра Бундэстагу
Сябра нямецкага Бундэстагу і ПАСЕ ад фракцыі зялёных і Мануэль Саразін цяпер апякуецца 20-гадовым актывістам руху "За Свабоду".
Кампанію “Шэфства над палітвязнямі” ініцыявала праваабарончая арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights” са штаб-кватэрай у Боне. Яе мэта — каб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку нямецкіх парламентарыяў.
Сутнасць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі “падшэфнага” палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю пра гэтага ды іншых палітзняволеных у Беларусі з мэтай іх вызвалення, паведамляе Радыё Свабода.
Мікіта Ліхавід стаў шостым з асуджаных па справе 19 снежня, над якім бяруць шэфства нямецкія палітыкі.