На ўездзе ў Мінск перакулілася маршрутка, ёсць некалькі пацярпелых
Здарэнне адбылося каля 5 гадзін раніцы.
Як паведамляе партал TUT.BY, у кювет з'ехала маршрутная таксоўка. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём.
Паведамляецца, што чацвёра пацярпелых з пераломамі пазваночніка ды іншымі траўмамі дастаўленыя ў Лякарню хуткай медыцынскай дапамогі.
Фота — auto.onliner.by