На пажары ў падмаскоўнай псіхіятрычнай лякарні загінулі 38 чалавек (відэа)

У дадатак да таго, агонь успыхнуў глыбокай ноччу, калі пацыенты былі пад дзеяннем лекавых прэпаратаў і моцна спалі. Выратавацца змаглі толькі тры чалавекі — адна супрацоўніца і два пацыенты.

На думку расійскай паліцыі, перадае РІА "Новости", пажар мог пачацца з-за кароткага замыкання.

Па словах выратавальнікаў, агонь быў выяўлены амаль адразу: у будынку спрацавала пажарная сігналізацыя. Пачуўшы сігналізацыю, медсястра выйшла ў калідор, знайшла там хворага і ўбачыла агонь у канцы калідора. Жанчына спачатку спрабавала патушыць агонь, але потым зразумела, што не здолее. Тады яна вывела з палаючага будынка двух пацыентаў.

Фота — vladtime.ru