На мінскім вадаёме ва Ўруччы гіне рыба

Мясцовыя рыбакі вылучаюць такую самую версію. У ваду не магло нічога трапіць, бо вадаём злучаны з Цнянскім вадасховішчам. Вада там пітная і за яе якасцю ўвесь час сочаць. Спецыялісты з Аховы жывёльнага свету высвятляюць іншыя магчымыя прычыны.
 
А пакуль вадаём ва Ўруччы ператварыўся ў “пункт грамадскага харчавання” для чаек і бакланаў. Птушкі літаральна асадзілі бераг, уздоўж якога ляжыць вялікая колькасць мёртвых рыбін, паведамляе “Наша ніва”.