На курорце ў Балгарыі захварэла 30 беларускіх дзяцей
Яны скардзяцца на боль у жываце, разладжанне стрававання. У іх ліхаманка і моцныя ваніты.
Вялікая група дзяцей з Гомельшчыны выехала на адпачынак у балгарскі Кітэн 29 чэрвеня. Пакуль невядома, ад чаго захварэлі дзеці, паведамляе Радыё Свабода.
Як мяркуе адна з выхавацеляў дзяцей Ірына Чараднік, гэта можа быць звязана з кепскай водаправоднай вадой. Справай займаецца беларуская амбасада ў Балгарыі.