На беларуска-літоўскай мяжы Віктара Карняенку прымусілі зняць вопратку

Як паведамляе сайт camarade.biz, на памежным пераходзе "Каменны Лог" у Карняенкі забралі ключы ад машыны і загадалі чакаць. Аўтамабіль быў дасканала агледжаны, асабісты дагляд чакаў і грамадскага дзеяча.

Як распавёў Карняенка, яго прымусілі зняць вопратку і абшукалі. "У выніку нічога не знайшлі і прыкладна а другой гадзіне начы мяне прапусцілі праз мяжу", — цытуе словы грамадскага дзеяча БелаПАН.

Фота — bymedia.net