На аўторак у Мінску запланаваны суботнік па ўборцы снегу
З такой ініцыятывай выступілі кіраўнікі раённых адміністрацый сталіцы. Іх падтрымаў Мінгарвыканкам.
Як адзначыў яго старшыня Мікалай Ладуцька, нягледзячы на прынятыя ў выхадныя меры па ліквідацыі наступстваў цыклона "Хавер", гарадскія службы маюць патрэбу ў дапамозе. Да таго ж з сярэдзіны тыдня прагназуюцца снегапады і ўзмацненне маразоў. Таму стаіць задача аператыўна ачысціць праезды, дваравыя тэрыторыі, вуліцы, тратуары, прыпынкі грамадскага транспарту.
"Правядзенне суботніка неабходна для нармальнага функцыянавання гарадской гаспадаркі", — цытуе словы Ладуцькі БЕЛТА.
19 сакавіка на суботнік плануецца прыцягнуць працаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, органаў дзяржкіравання, грамадскія арганізацыі, моладзь.
Фота — onliner.by