На Акрэсціна другі дзень не бяруць перадачы

Аня стаіць ля Акрэсціна з самай раніцы, але перадачу ў яе не ўзялі. Яна кажа, што за ўвесь час знаходжання каля турмы, яна бачыла, як перадачу ўзялі толькі ў аднаго чалавека. Супрацоўнік ізалятара на КПП не адказвае ні на якія пытанні і не тлумачыць, чаму не бяруць перадачы.

А 15.20 разам з Аняй пад сценамі Акрэсціна чакала прыкладна 30 чалавек. Яны спадзяюцца перадаць рэчы яшчэ сёння. Згодна з правіламі, перадачы прымаюць да 18.00.

Еўрарадыё пакуль не здолела атрымаць каментар па гэтай сітуацыі ў саміх супрацоўнікаў турмы.