МЗС Літвы: Беларускія журналісты самі вінаватыя, што не трапілі ў Вільню

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Міністэрства замежных справаў Літвы, перадае БелаПАН. Нагадаем, што канферэнцыя прайшла 7—8 чэрвеня ў Вільні. Арганізатары канферэнцыі кажуць, што адзін з беларускіх журналістаў проста не паспеў своечасова падаць дакументы для атрымання візы. 


Раней паведамлялася, што дэлегацыя афіцыйнага Беларускага саюзу журналістаў не змагла прыняць удзел у віленскай нарадзе. Візы не атрымалі занесеныя ў "чорны спіс" Еўрасаюза галоўны рэдактар газеты "Рэспубліка" Анатоль Лемяшонак, рэдактару часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін і першы намеснік галоўнага рэдактара газеты "СБ — Беларусь Сегодня" Міхаіл Лябедзік.


9 чэрвеня прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што забаронай на ўдзел шэрагу журналістаў у канферэнцыі АБСЕ Еўрасаюз "адкрыта прадэманстраваў грэблівае стаўленне да сваіх добраахвотна ўзятых міжнародных абавязанняў".