МЗС ацэньвае запуск Еўранэста як шкоду Ўсходняму партнёрству
Запуск Еўранэста ў няпоўным фармаце ідзе насуперак прынцыпам, прынятым на саміце Ўсходняга партнёрства ў Празе ў 2009 годзе.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у сувязі з пачаткам працы Еўранэста без удзелу Беларусі.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, такі крок цалкам падрывае дэмакратычную легітымнасць Еўранэста. Як адзначыў Савіных, група палітыкаў у Еўрапарламенце навязала найгоршы сцэнар для пачатку працы парламенцкай асамблеі Ўсходняга партнёрства.
На думку МЗС, негатыўныя наступствы гэтага кроку Еўрапейскага парламента выходзяць за межы парламенцкага вымярэння, наносячы істотную шкода Ўсходняму партнёрству ў цэлым.