Мінспорта плануе здабыць яшчэ 80-100 алімпійскіх ліцэнзіяў

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў міністр спорта і турызму Алег Качан:

“Літаральна на днях у Лондане пачынаецца чэмпіянат свету па спартовай гімпастыцы, па акрабатыцы, па батуце. Спадзяемся, што пры канцы студзеня атрымаюць ліцэнзіі нашыя таэквандысты. Хаця ўсе чатыры папярэднія алімпійскія цыклы яны не адбіраліся, але спадзяемся. Таксама працягнуць адбор легкаатлеты нашы, конны спорт, парусны спорт, баксёры”.

На дадзены момант беларускія спартоўцы атрымалі 103 ліцэнзіі па 18 відах спорту.

Нагадаем, на Алімпійскія гульні 2008 года ў Пекін ездзілі 182 беларускія спартоўцы.