Мінскія ўлады дазволілі "Чарнобыльскі шлях — 2013"
Ён пройдзе 26 красавіка. Пачатак вулічнай акцыі перанеслі на 18.30. Збор — каля кінатэатра "Кастрычнік".
Сам мітынг пройдзе ў парку Дружбы Народаў.
Мінгарвыканкам дазволіў арганізатарам выкарыстоўваць сімволіку. Праўда, тэматыка плакатаў і транспарантаў мусіць адпавядаць тэматыцы жалобнай акцыі.
Фота — bymedia.net