Мінскія студэнты выйгралі Кубак Еўропы па “Што? Дзе? Калі?”

Беларуская каманда “Лаўсанавыя валокны” святкуе перамогу на VII Кубку Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнтаў. Гэтыя спаборніцтвы прайшлі 11-13 лістапада ў Санкт-Пецярбургу. На ім сабраліся мацнейшыя студэнцкія каманды па “Што? Дзе? Калі?” з 8 краінаў — Расіі, Украіны, Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Латвіі ды Вялікабрытаніі.

Беларусь прадстаўлялі 5 камандаў: 4 — з Мінску і адна — з Гомеля. Перавага “Лаўсанавых валокнаў” у апошніх турах “Што? Дзе? Калі?” (усяго было сыграна 75 пытанняў) і фінале “Брэйн-рынгу” была пераканаўчай. Вынік: 57 дакладных адказаў на пытанні “Што? Дзе? Калі?” з 75. У бліжэйшых пераследнікаў — каманды “Эрудыты” з Масквы — 54.

Таксама ўпэўнена "Лаўсанавыя валокны" перамаглі ў двух фінальных баях у “Брэйн-рынгу” каманду “Атол Факаофа” з Запарожжа.