Мінскія фантаны заражаныя небяспечнымі для чалавека бактэрыямі

Апошнія тыдні ў Беларусі стаіць надзвычайная спёка. І многія мінчукі, каб ахаладзіцца, лезуць у фантаны, хоць такія працэдуры і незаконныя. Але штраф ад 100 да 300 тысяч рублёў — яшчэ не самае страшнае ў такім купанні, піша партал TUT.BY

Журналісты ўзялі на пробу ваду з фантана на сталічнай плошчы Незалежнасці. У санстанцыях ім паведамілі, што аналізаў такой вады ніхто не робіць. У нашай краіне даследуюць толькі два тыпы вады — пітную і вадаёмную. Вада з фантанаў не трапляе ні пад адзін з гэтых відаў.

Каб праверыць яе, журналістам давялося паведаміць, быццам яны ўзялі ваду з басейна. Санстанцыя выявіла ў гэтай вадзе небяспечныя для жыцця чалавека кішэчныя бактэрыі. Прычым іх утрыманне ў некалькі дзясяткаў разоў перавышае ўсе дапушчальныя нормы.

Фота — websmi.by