За акцыю ў Мінску асуджаныя 33 чалавекі з 200 дастаўленых у міліцыю

Пераважную большасць з іх адпусцілі без складання пратаколаў.


33 чалавекі, па звестках міліцыянтаў, трапілі пад суд. Усім ім выпісалі штрафы — ад 700 тысяч рублёў да 1 млн 50 тысяч.

Нагадаем, што 22 чэрвеня прайшла чарговая "маўклівая акцыя", жорстка разагнаная міліцыянтамі. Па звестках праваабаронцаў, па ўсёй краіне было затрымана больш за 450 чалавек.