Міністр замежных спраў Швецыі заклікаў вызваліць беларускіх палітвязняў
Такую заяву Карл Більт зрабіў у сваім выступе на 18-й сесіі Савета міністраў АБСЕ ў Вільні.
Карл Більт: “Тое, што апошнім часам адбываецца ў Беларусі, нас вельмі непакоіць. І навіны, якія мы пастаянна атрымліваем з Мінску, хвалююць нас. Існуе прынцыповая знявага правоў чалавека, асноўных свабод і прынцыпаў дэмакратыі ў гэтай краіне. Швецыя была адной з тых краін, якаія задзейнічалі “Маскоўскі механізм” АБСЕ ў адказ на гэтую канкрэтную сітуацыю. Як і ўвесь Еўрапейскі Саюз, мы неаднаразова заклікалі да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных у Беларусі. А таксама — асуджанага зусім нядаўна праваабаронцы Алеся Бяляцкага”.
Асаблівую ўвагу шведскі мінсітр звярнуў на неабходнасць адстойваць свабоду слова і СМІ. Ён заклікаў адстойваць гэтую свабоду ў інтэрнэт-СМІ.