Мінгарвыканкаму не падабаецца ШОС

З гэтай нагоды сябра Партыі БНФ Сяржук Семянюк звярнуўся ў Мінгарвыканкам. Як паведамляе nn.by, Семянюк прасіў дазвол на сход у парку Дружбы народаў, каб абмеркаваць гадавіну стварэння ШОС. Меркавалася, што на акцыі выступяць прыхільнікі ўступлення Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю.


У заяўцы гаварылася, што акцыя пройдзе паўгадзіны без шэсця і дэманстрацый. Максімальная колькасць зяўленых удзельнікаў — 50 чалавек. 


Аднак Семенюку прыйшоў адказ за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Калтовіча. Чыноўнік заявіў, што заяўка не адпавядала патрабаванням "Закона аб масавых мерапрыемствах". Таму ў правядзенні сходу Семенюку адмовілі.
Цяпер актывіст піша заяву ў суд. Ён абскарджвае адмову і просіць даць дазвол на акцыю ў любы час.