Мінгарвыканкам забараніў мітынг у падтрымку ШОС

Сябра партыі БНФ Сяржук Семянюк звярнуўся ў Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць сход у парку Дружбы народаў. Мэта - абмеркаваць гадавіну стварэння і падтрымаць ШОС. Прыйшоў адказ за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ўладзіміра Калтовіча. У лісце адзначаецца, што заяўка не адпавядала патрабаванням «Закона аб масавых мерапрыемствах», але не ўдакладняецца, якія дакладна неадпаведнасці маюцца на ўвазе.

Семянюк: “Заяўка была складзеная ідэальна, 10 разоў перачытаная і вывераная, думаем, што гэта фармальная адмова - не дазволіць. Пры тым, што ў адмове абсалютна не напісана, што менавіта мы парушылі. Маўляў, проста няправільна яна складзеная. Мы будзем звяртацца ў суд і праз суд дабівацца ад Мінгарвыканкаму дазволу правядзення такой акцыі”. 

Меркавалася, што акцыя пройдзе паўгадзіны і ўдзельнікі выйдуць з плакатамі “Беларусь прагне ШОСу”, “ШОС!”. Лозунгі, плакаты, якія б выкарыстоўваліся на акцыі, былі прывязаныя да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама мелі іншы сэнс.