Мінгарвыканкам адмовіў 80 пацярпелым ад выбуху ў метро, а 3 не можа знайсці

На дабрачынны рахунак Мінгарвыканкаму паступіла больш за 4,5 млрд рублёў, звыш 3 тысяч долараў і каля 1 тысячы еўра, перадае БЕЛТА. У Мінгарвыканкаме была створаная спецыяльная камісія, якая займаецца размеркаваннем гэтых грошай. Яна паспела разгледзець 325 заяваў і выплаціла пацярпелым больш за 870 мільёнаў рублёў.


80 чалавекам чыноўнікі адмовілі, бо дзяржаўная медычная экспертыза дала высновы, што яны не атрымалі цялесных пашкоджанняў. У той жа час 16 чалавек, якія атрымалі станоўчыя высновы медэкспертызы, не прыйшлі ў камісію гарвыканкама.

Застаецца невядомым месца жыхарства траіх пацярпелых. У іх пошуку чыноўнікам дапамагае сталічная міліцыя.


Па словах чыноўнікаў, страхавая кампанія "Белэксімгарант" выплаціла страхоўку 94 пацярпелым на агульную суму больш за 800 млн рублёў.