Міліцыянты цікавяцца ў магілёўцаў стаўленнем да “маўклівай акцыі”
Супрацоўнік міліцыі з'явіўся дадому да сям'і Шкадун і перапісаў пашпартныя звесткі ўсіх сямейнікаў.
Ён патлумачыў, што прыйшоў, бо Наталля Шкадун разам з непаўналетняй дачкой удзельнічала ў акцыі салідарнасці 16 студзеня.
Міліцыянт пацікавіўся, ці ведаюць Шкадуны пра “маўклівую акцыю”. Па словах Шкадун, міліцыянт спецыяльна прыйшоў, каб высветліць, ці збіраецца сям’я ўдзельнічаць у дадзенай акцыі.
Нагадаем, што Наталля Шкадун актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Магілёва. Яна стала вядомай на ўсю каіну, калі абвесціла галадоўку пратэсту. Толькі праз галадоўку шматдзетная маці дамаглася атрымання дзвюх сацыяльных кватэраў.